СОВРЕМЕННЫЕ БЕЛОРУССКИЕ ПОЭТЫ



Антон Рудак
«Верхні горад Вецер хмары па небе ў сумёты зьбіраў
І яны застывалі ў маўклівым спакоі.
Сумны хлопчык сядзеў на адхоне Дняпра,
А краіна драмала ў сьнягах за ракою.
“Бог пакінуў яе. Пэўна, зь дзесяць вякоў,
Як забыўся аб нашай няшчаснай радзіме,
Дзе ня тое што цмокаў – няма й ветракоў,
Ані Донаў Кіхотаў, каб біліся зь імі.
Ён пайшоў і пакінуў нас зь ёю саміх –
Дык на чорта малітвы да гэткага Бога?”
Раптам сьнег прыпыніўся і вецер заціх –
Бог схіліўся і сумна глядзеў на малога.
І пакуль феерверкі ляцелі ў гару
І клалося ў снапы пад сярпамі калосьсе,
Ён пайшоў – і адзін нарадзіў Беларусь,
І для першага разу някепска ўдалося.
.
Рыгор Барадулін
«У неба пехатою
Неба — трывалая столь.
Марна стараецца люць.
Госпад!
Ачалавеч мой боль,
Свойскі мой страх зьбязьлюдзь!



.

Генадзь Бураўкін
«Нагаварыцца з зоркамі»
Грымяць палітыкаў басы –
Не рэагуе маса,
Бо маса хоча каўбасы,
Бо маса хоча мяса.
Нашто ёй вабнасць перспектыў
І заўтрашнія гоні,
Калі ў душы адзін матыў:
Што будзем есці сёння?
Яна не выйдзе з-за стала,
Ёй хочацца спакусна,
Каб чарка поўная была
І тлустая закуска…
І ці не прыйдзе потым злосць
Спазнела,
Як заўсёды,
Што мяса ёсць,
І маса ёсць,
Але няма народа?


.
Таццяна Нядбай
«Сірэны спяваюць джаз»
А цяпер – проста лета, лета, лета,
якое паволі кладзецца ў Лету,
якое сплывае промнямі ў мора,
рудымі пасмамі ліжа морак.
І ўсё так проста, нібыта восень
забудзе прыйсці, адганяючы восаў,
забудзе забіць, і ты выпадкова
забудзеш забыць мае словы.
Кася Сянкевіч
«Гарбата з незабудак»
Гэтая справа не для абмеркавання.
Прыгадай
апошнюю ўсмешку,
апошні наш сум.
Пра тое магла б быць
напісана паэма,
а ёсць толькі гэты кароткі
верш.

Комментариев нет:

Отправить комментарий